Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тут няма нічога лішняга», — старшыня Вярхоўнага суду апраўдаў будынак з крышталём і пазалотай


У новым будынку Вярхоўнага суду

Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала 7 красавіка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» выказаўся пра нядаўна адкрыты новы будынак ягонага ведамства.

Валянцін Сукала
Валянцін Сукала

​На думку Сукалы, будынак «падкрэсьлівае значнасьць судовай дзейнасьці» і «стварае выдатныя ўмовы ня толькі для судовага пэрсаналу, але і для людзей, якія будуць яго наведваць».

«Тут няма нічога лішняга, усё айчынныя матэрыялы, — заявіў ён. — Усякія размовы пра тое, што занадта нешта дарагое, гэта міты, ні на чым не заснаваныя. Будынак пабудаваны са скарачэньнем тэрмінаў, з эканоміяй бюджэтных сродкаў».

Ён прапанаваў людзям успрымаць будынак як «новае аблічча нашага правасудзьдзя», якое павінна быць «больш чалавечным, больш разумным, больш справядлівым».

На думку Сукалы, «у такім будынку мусяць перамагаць закон, справядлівасьць і, калі хочаце, літасьць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG