Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепей не раскрыць злачынства, чым пакараць невінаватага. 4 цытаты Лукашэнкі пра сьледчых і пракуратуру


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 21 лютага сустрэўся зь Генэральным пракурорам Беларусі Аляксандрам Канюком і старшынём Сьледчага камітэту Іванам Наскевічам

Лукашэнка анансаваў нараду па выніках працы сілавікоў у 2018 годзе, на якой прасіў засяродзіцца «не на нашых вялікіх дасягненьнях», а на пытаньнях, зь якімі трэба працаваць у будучыні.

Свабода выбрала цытаты Лукашэнкі з паведамленьня ягонай прэс-службы.

Пакрытыкаваў міліцыю

«Праблемы, якія мы сёньня бачым, каб мы іх абгаварылі і прымалі рашэньне калегіяльна. А ня так, як у міліцыі там нехта нешта скажа, і пайшоў шум. Потым яшчэ нехта нешта скажа... Трэба, каб была нейкая адзіная канцэпцыя ў нас. У тым ліку па выніках, пачынаючы ад войска і заканчваючы Сьледчым камітэтам».

Рэформы не далі вынікаў у суседзяў, а мы ідзем гэтым курсам

Лукашэнка заўважыў: «Па шляху рэформаў сьледчых органаў пайшлі многія краіны, у тым ліку Расея, Казахстан і Ўкраіна, аднак дамагчыся паказальных вынікаў ім не ўдалося».

«Але мы цьвёрда прынялі рашэньне і рушым гэтым курсам: сьледзтва павінна быць незалежным, калі мы хочам вызначаных і эфэктыўных вынікаў».

Пра пакараньне невінаватых

«У апошні час, асабліва ў сувязі з гэтымі лекарамі і тымі нягоднікамі, якія кармілі ў школах і абіралі дзяцей, такія хвалі ў грамадзтве: «Вось, напэўна, не трэба было б саджаць лекараў». Усе перад законам роўныя, але пры гэтым трэба мець на ўвазе адно: ні Гасподзь, ні людзі нам не даруюць, калі мы пакараем невінаватага. Калі мы ня можам даказаць, лепш не чапаць гэтага чалавека. Калі ён нягоднік – ён усё роўна патрапіць. Таму ні ў якім разе нельга пакрыўдзіць невінаватага чалавека.

Ды хай яно [злачынства, – РС.] будзе лепш нераскрытым, чым мы яго раскрыем і павесім віну на чалавека невінаватага. Вось гэта павінны ўсе людзі разумець. І дзе бы вы ў калектывах ні бывалі, вы павінны аб гэтым казаць».

Прысуджаць чыноўнікам двайныя тэрміны?

«Але калі мы цьвёрда перакананыя, што ён учыніў злачынства, мала не падасца. Асабліва чыноўнік, чалавек у пагонах — гэта адно і тое ж фактычна — ім трэба памнажаць на два».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG