Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрыўся Рэспубліканскі цэнтар псыхалягічнай дапамогі. Зьвярнуцца да псыхоляга можна будзе онлайн


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У структуры Інстытуту псыхалёгіі пэдагагічнага ўнівэрсытэту ўтвораны Рэспубліканскі цэнтар псыхалягічнай дапамогі, піша БелТА. Установа разьмясьцілася ў інтэрнаце БДПУ на вуліцы Чурленіса, 3.

У цэнтры будуць працаваць выкладчыкі і навукоўцы Інстытуту псыхалёгіі БДПУ. Яны будуць надаваць псыхалягічную дапамогу навучэнцам і студэнтам, бацькам і пэдагагічным работнікам, якія трапілі ў крызісныя сытуацыі. Зьвярнуцца да псыхолягаў можна будзе як непасрэдна наведаўшы цэнтар, так і па тэлефоне або онлайн.

Таксама ў цэнтры абяцаюць праводзіць навучальныя сэмінары, распрацоўваць для пэдагогаў і псыхолягаў мэтадычныя дапаможнікі і практыкумы.

У найбліжэйшай пэрспэктыве ў Беларусі таксама абяцаюць стварыць рэгіянальную сетку крызісных псыхолягаў. Анансаванае стварэньне сыстэмы інтэрнэт-кансультаваньня, маніторынгу закрытых установаў.

Рэктар БДПУ адзначыў у камэнтары «СБ. Беларусь сегодня», што на базе ўнівэрсытэту і раней зьбіраліся спэцыялісты ў крызісных сытуацыях — як то пасьля трагедыі на Нямізе ці выбуху ў менскім мэтро. Але тады гэта не было ў форме арганізацыі, цяпер жа на базе цэнтру ствараюць сыстэму экстранай дапамогі і сыстэму кансультаваньня школьных псыхолягаў.

Пакуль жа для беларусаў дзейнічае шэраг «тэлефонаў даверу», у тым ліку асобны ў кожнай вобласьці і кругласуткавы для непаўнагадовых — 8 801 100-16-11.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG