Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Закінуўся транквілізатарамі і не хвалююся». Інтэрвію з хлопцам, хворым на шызафрэнію. ВІДЭА



Для больш камфортнай размовы Павал Любецкі затыкае вушы, каб гукі былі прыглушаныя. І паказвае, што ягоныя акуляры трошкі прыцямняюць сьвятло. З такімі лайфхакамі яму прасьцей справіцца з інтэрвію: «Я не хвалююся, я закінуўся транквілізатарамі». З 17 гадоў Павал пакутуе ад шызафрэніі і стаіць на ўліку ў псыханэўралягічным дыспансэры з дыягназам шызафрэнічнага спэктру.

«Што цікава, ад псыхічных хваробаў, у прынцыпе, пакутуюць людзі ўсіх пластоў культурных, усіх прафэсіяў», — кажа Павал.

Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, такіх людзей у сьвеце каля 23 мільёнаў. Многія зь іх сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і стыгматызацыяй. Павал кажа, што яшчэ ў школе неяк схематычна так здараецца, што грамадзтва нібыта дзеліць «незвычайных такіх фрыкаў» на карысных, якія могуць прыносіць перамогі на алімпіядах, і тых, хто не дадае статусу школе. Апошнія сутыкаюцца з булінгам.

Па адукацыі Павал Любецкі матэматык-праграміст, працуе па спэцыяльнасьці, піша вершы і рыхтуе да публікацыі сваю кнігу. Пры гэтым ня хоча стаць цалкам здаровым. Толькі, можа, крышачку зьмяніць свой стан, каб мець больш энэргіі, пачувацца лепей і быць больш эфэктыўным.

Падтрымаць праект Клюбны дом «Адкрытая душа», які дапамагае людзям з псыхічнымі захворваньнямі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG