Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO і прэзыдэнт Літвы жадаюць дыялёгу з Беларусьсю


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, пасьля сустрэчы з генэральным сакратаром NATO, Енсам Стольтэнбэргам, заявіў, што нягледзячы на нязгоду з Беларусьсю наконт БелАЭС, ён будзе і далей разьвіваць адносіны з суседам – аб гэтым паведаміў інфармацыйны партал delfi.lt.

«Так, мы добра разумеем, што гэтая краіна не зьяўляецца цалкам незалежнай, асабліва ў вайсковай галіне і ў пытаньні сваёй абароны. Але мы павінны быць уважлівымі і павінны падрыхтавацца да магчымых дзеяньняў з боку гэтых краінаў (Расея і Беларусь РС) . Мы шмат разоў у нашай дыскусіі паўтаралі слова «дыялёг». Дыялёг патрэбны ня толькі з Расеяй, але і з Беларусьсю. Я сам чалавек, які жадае дыялёгу зь Беларусьсю. Няважна, ці яна будуе Астравецкую АЭС, якая не адпавядае ўсім стандартам бясьпекі і якасьці, але мы хочам мець лепшае разуменьне адзін аб адным. Таму я буду працягваць рабіць намаганьні, каб аднавіць дыялёг са сваім суседам і вырашыць усе праблемныя пытаньні» – заявіў прэзыдэнт Літвы.

Зь ім згодны і генэральны сакратар NATO: «Беларусь – суседка NATO, і мы спадзяемся на дыялёг. Мы спадзяемся, што гэта пойдзе на карысьць для ўсіх – і для NATO, і для Беларусі. Таму мы і маем зь імі дыялёг, што сказаў і прэзыдэнт Літвы. (...) Мы паважаем выбар кожнай краіны, тое які яны выбіраюць шлях».

Наўседа 4-5 верасьня знаходзіцца ў Брусэлі. Падчас сустрэчы з генэральным сакратаром NATO, былі абмеркаваныя пытаньні бясьпекі Літвы і краінаў Балтыі, магчымай пагрозы ў іх бок, фінансаваньня абароны краінаў, падрыхтоўкі да сустрэчы кіраўнікоў NATO у Лёндане ў сьнежні сёлета. Прэзыдэнт падзякаваў Столтэнбэрга за падтрымку. Занепакоенасьць, як заўважыў Наўседа, выклікае вайсковая сіла, якую дэманструе Расея, а таксама яе паводзіны на міжнароднай арэне, якія пераважна накіраваныя супраць дэмакратычных каштоўнасьцяў і існуючага міжнароднага парадку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG