Лінкі ўнівэрсальнага доступу

44 мільёны даляраў атрымала сёлета Беларусь за экспарт электраэнэргіі. 99% купіла Літва


Беларусь мае патэнцыял экспартаваць у два разы болей электрычнай энэргіі, лічыць намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк
Беларусь мае патэнцыял экспартаваць у два разы болей электрычнай энэргіі, лічыць намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк

За першыя 6 месяцаў 2019 года Беларусь экспартавала ў суседнія краіны 852 мільёны 943 тыс. кіляват-гадзін электрычнай энэргіі амаль на 44,31 мільёны даляраў. Пра гэта сьведчаць абноўленыя дадзеныя на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, перадае БелаПАН.

Для параўнаньня: за 2018 год у цэлым экспарт беларускай электраэнэргіі складаў каля 1 мільярд 40,05 мільёнаў кВт·гадз на суму 54,63 мільёна даляраў. Такім чынам, толькі за першае паўгодзьдзе 2019 года Беларусь экспартавала 82% ад агульнага леташняга аб’ёму замежных паставак электрычнасьці.

Амаль увесь экспарт электраэнэргіі прыходзіцца Літва, у якую за паўгода Беларусь паставіла 843,753 мільёна кВт·гадз, ці 98,9% ад усёй экспартаванай электраэнэргіі. Выручка ад экспарту ў Літву склала больш за 43,62 мільёна даляраў.

Таксама Беларусь экспартавала электраэнэргію ў Латвію (8,623 млн кВт·гадз), Украіну (574 тыс. кВт·гадз).

Імпартавала электраэнэргію Беларусь толькі з Расеі. За паўгода паступіла 11,893 млн кВт·гадз расейскай электрычнасьці, якая абышлася краіне ў 521,2 тыс. даляраў.

На прэс-канфэрэнцыі 28 мая на Беларускай АЭС у Астраўцы намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што Беларусь мае патэнцыял для экспарту ў год больш за 2 млрд кіляват-гадзін электраэнэргіі, згенэраванай на ўласных магутнасьцях.

За мінулы год у краіне было згенэравана 38,79 мільярда кіляват-гадзін электраэнэргіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG