Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая справа зьняволенага анархіста Паліенкі паступіла ў Менскі гарадзкі суд


Зьміцер Паліенка, архіўнае фота
Зьміцер Паліенка, архіўнае фота

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што пракуратура Менску накіравала крымінальную справу актывіста Зьмітра Паліенкі ў Менскі гарадзкі суд. Чакаецца, што разгляд справы Паліенкі пачнецца ў верасьні.

На гэты момант Паліенку прад’яўлена абвінавачваньне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • арт. 341 (псаваньне маёмасьці ў грамадзкім месцы),
  • ч. 1 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасьці),
  • арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў)
  • ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).

На думку праваабаронцаў, падставы для прыцягненьня да адказнасьці Паліенкі выглядаюць сумнеўна. Артыкул 369 КК выклікае крытыку праваабарончай супольнасьці, а азначэньне міліцыянтаў як сацыяльнай групы ў межах абвінавачаньня паводле артыкулу 130 КК з пункту гледжаньня міжнародных экспэртаў і праваабаронцаў зьяўляецца памылковым.

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка. Яго абвінавачваюць у тым, што распыліў газавы балёнчык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы. Абвінавачваньне паводле артыкулу 341 Паліенку прадʼявілі за графіці на будынку, што на вуліцы Ахоцкай.

2 ліпеня Сьледчы камітэт паведаміў, што расьсьледаваньне крымінальнай справы Паліенкі завершана і яна перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Але пракуратура вярнула справу ў СК для правядзеньня дадатковага папярэдняга сьледзтва. Вынікам сталі два новыя крымінальныя артыкулы: арт. 341 за графіці ў Курапатах і арт. 369 за абразу былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Цяпер Паліенка знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG