Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у справе аб двайным забойстве ў школе пройдзе ў Стоўпцах


Каля школы №2 у Стоўпцах адразу пасьля двайнога забойства, 11 лютага 2018 году
Каля школы №2 у Стоўпцах адразу пасьля двайнога забойства, 11 лютага 2018 году

Менскі абласны суд правядзе працэс у Стаўпецкім раённым судзе.

Пра тое, што паседжаньне ў справе аб двайным забойстве ў стаўпецкай школе № 2 будзе выязным, Свабодзе паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Працэс пачнецца 19 жніўня і будзе закрытым. У першапачатковым паведамленьні пра пачатак працэсу, апублікаваным у панядзелак 5 жніўня, месца правядзеньня суду не ўдакладнялася.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG