Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год без Аляксандра Кулінковіча. Неўзабаве выйдзе фільм-канцэрт пра «Нэйра Дзюбель»


2016 год. Аляксандар Кулінковіч на канцэрце з нагоды 25 гадоў гурту Крама.
2016 год. Аляксандар Кулінковіч на канцэрце з нагоды 25 гадоў гурту Крама.

Год таму 4 жніўня 2018 году памёр заснавальнік і саліст гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандар Кулінковіч.

Як паведаміла Свабодзе журналістка і пісьменьніца Аліса Бізяева, увосень мае выйсьці дакумэнтальны фільм-канцэрт пра гурт «Нэйра Дзюбель».

«Дзякуючы шыраце сваёй душы, нават пасьля сьмерці Аляксандар Кулінковіч здолеў згуртаваць музыкаў і натхніць цэлую каманду прафэсіяналаў стварыць небывалы для Беларусі музычны праект: "Нэйра Дзюбель" працягвае выступаць і зьбірае поўныя залі. Мікрафон саліста па чарзе бяруць сябры Сашы, даючы новае жыцьцё яго песьням», — кажа Аліса Бізяева.

«Пасьля сьмерці Сашы я вырашыў, што мы паклічам музыкаў і зробім сумесны канцэрт яго памяці, — распавядае Максім Паравы, гітарыст гурту "Нэйра Дзюбель", ініцыятар канцэрту-калябарацыі беларускіх артыстаў і прадусар фільма. — І я адразу падумаў, што гэта павінен быць ня толькі канцэрт, але дакумэнтальнае кіно, якое змогуць глядзець ва ўсім сьвеце. Саша вельмі хацеў, каб канцэрт у гонар 30-годдзя гурту "Нэйра Дзюбель" адбыўся ў Prime Hall — на жаль, гэтую ідэю давялося ўвасобіць на год раней. Уладальнік Prime Hall Павал Тапузідзіс ня толькі пагадзіўся прыняць канцэрт на сваёй пляцоўцы, але паабяцаў вярнуць палову кошту арэнды, калі заля будзе поўная. Мы пачалі рэпэціраваць. Большасьць музыкаў адразу пагадзіліся ўдзельнічаць — усе любілі і паважалі Сашу. Прычым гэта было сапраўдная сумесная творчасьць. Саша здолеў аб’яднаць усіх ».

У канцэрце прынялі ўдзел Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Сатыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Зоя Схончык, Ангус Тарнада, Lesley Knife, Дзяніс Тарасенка, гурт «Велосипедистов» і многія іншыя музыкі.

«У 2008 годзе Скарсэзэ зьняў фільм-канцэрт гурту "Ролінг Стоўнз". Мы цяпер робім фільм, які можна будзе паставіць на адну зь ім паліцу », — абяцае Кірыл Папакуль, рэжысёр будучай дакумэнтальнай карціны.

Анатоль Вечар, рэжысёр большасьці кліпаў «Нэйра Дзюбель», падзяліўся відэа-архівамі гурту, якія былі выкарыстаныя для відэа-прэзэнтацыі, «задніка» сцэны. Ён жа стаў телерэжысэрам наўпроставай трансьляцыі на VOKA. Фільм знаходзіцца на фінальнай стадыі вытворчасьці. Працу плянуюць завяршыць працу ў верасьні, каб прыняць удзел у фэстывалі «Лістапад».

  • Аляксандар Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах 18 траўня 1972 году. Вучыўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці сантэхнік. Адвучыўся на журфаку БДУ адзін год. Працаваў у моладзевых выданьняў. У 1989 годзе Кулінковіч заснаваў гурт Neuro Dubel. Ён запісаў 16 альбомаў: 5 магнітаальбомаў і 11 студыйных. Гурт доўгі час быў пад забаронай, знаходзіўся ў так званых «чорных сьпісах». Кулінковічу адмаўлялі ў канцэртах, ня ставілі ў эфір на радыё. У той жа час ён друкаваўся як калумніст у газэце «Советская Белоруссия». Аляксандар Кулінковіч удзельнічаў у «Крамбамбулі» на самым пачатку праекта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG