Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду»


Аляксандар Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:15:48 0:00
Наўпроставы лінк

Аляксандар Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду»

Аляксандар Кулінковіч — заснавальнік, вакаліст і аўтар песень гурту Neuro Dubel.

Нарадзіўся 18 траўня 1972 году ў Смалявічах.

У Менску жыве зь пяці год.

Скончыў ПТВ-23 па спэцыяльнасьці «сантэхнік», адвучыўся адзін курс на факультэце журналістыкі ў БДУ, працаваў у моладзевых выданьнях.

Быў калюмністам парталу Naviny.by і аўтарам часопіса «Sexus».

Вершы і музыку піша з 1985 году.

17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога застаецца па сёньня. Мае 11 запісаных альбомаў. Піша песьні па-расейску, а з 2000 году і па-беларуску.

Мае 10 перамогаў у розных намінацыях «Рок-Каранацыі», у тым ліку як «Гурт году» (Галоўная Рок-Карона) у 1998 і 2007 гг. У 1998 годзе атрымаў прыз з рук Уладзімера Мулявіна, зь якім разам выканаў «Вологду» ў панк-рокавым варыянце.

Сьпяваў таксама разам зь Лявонам Вольскім, Ксеніяй Сітнік, Алегам Хаменкам, Гюнэш Абасавай.

Браў удзел у супольных музычных праектах «Скрыпка дрыгвы» (ня выдадзены), «Крамбамбуля» (2003), «Салідарны зь Беларусьсю» (2006).

Жанаты. Сыну 12 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG