Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абверг сьцьвярджэньні Ірану пра нібыта захопленых 17 амэрыканскіх шпіёнаў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 22 ліпеня катэгарычна абверг заяву Ірану пра нібыта захопленых тэгеранскімі ўладамі 17 шпіёнаў, якія працавалі на ЦРУ, некаторыя зь якіх, паводле Тэгерана, прыгавораныя да сьмерці, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Заява Ірану аб захопе шпіёнаў ЦРУ абсалютна фальшывая. Нуль праўды. Проста чарговая хлусьня і прапаганда (як і гісторыя са зьбітым бесьпілётнікам), якая распаўсюджваецца рэлігійным рэжымам, каторы цярпіць крах і не ўяўляе, што рабіць», — напісаў прэзыдэнт у «Твітэры». Раней заяву Ірану адхіліў таксама дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

Паводле сьцьвярджэньняў іранскіх дзяржаўных СМІ, асобы, пра якіх ідзе гаворка, былі арыштаваныя на працягу 12 месяцаў у пэрыяд да сакавіка 2019 году.

Падобныя заявы не зьяўляюцца незвычайнымі для тэгеранскага рэжыму, аднак час, выбраны для цяперашняй заявы, выклікаў занепакоенасьць у сувязі з тым, што Іран робіць больш жорсткай сваю пазыцыю ў супрацьстаяньні Захаду.

Раней Вашынгтон заявіў, што зьбіў іранскі бесьпілётнік. Тэгеран гэта адмаўляе.

Трамп публічна заяўляў, што гатовы сустрэцца з іранскімі лідэрамі, каб паспрабаваць дасягнуць дамоўленасьці ў ядзернай праграме ды іншых пытаньнях сфэры бясьпекі, аднак Тэгеран адхіляе падобныя прапановы, настойваючы, што не гатовы весьці перамовы, пакуль дзейнічаюць санкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG