Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд не знайшоў парушэньняў у законапраектах аб адтэрміноўках і экстрэмізьме


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цягам 8–10 ліпеня Канстытуцыйны суд Беларусі разглядаў шэраг законапраектаў, ухваленых Палатай прадстаўнікоў і Саветам рэспублікі. Усе 11 дакумэнтаў былі прызнаныя адпаведнымі Канстытуцыі.

Па некаторых нормах законапраектаў Канстытуцыйны суд сфармуляваў «прававыя пазыцыі, накіраваныя на ўдакладненьне канстытуцыйна-прававога сэнсу», але якія былі заўвагі, не ўдакладняецца.

У ліку дакумэнтаў, якія разгледзеў суд, былі законапраекты аб амністыі, адтэрміноўках ад прызыву ў войска, зьменах у крымінальны кодэкс адносна пакараньняў за наркотыкі, процідзеяньні экстрэмізму і іншыя.

Супраць законапраекту аб адтэрміноўках менш як за дзень на сайце Petitions.by сабралі 10 тысячаў подпісаў — там сьцьвярджалася, што абмежаваньне ў толькі адну адтэрміноўку для атрыманьня адукацыі абмяжоўвае права на вышэйшую адукацыю для тых, хто атрымаў сярэдне-спэцыяльную ці прафэсійна-тэхнічную адукацыю, не дае адтэрміноўкі для магістратуры і асьпірантуры, у чым бачылі парушэньне прынцыпаў, выкладзеных у Канстытуцыі.

Беларускія праваабаронцы выказвалі таксама занепакоенасьць тым, што барацьбой з экстрэмізмам улады часта прыкрываюць парушэньне фундамэнтальных свабодаў і правоў чалавека.

За паслабленьне адказнасьці за распаўсюд наркотыкаў актыўна выступае рух «Маці 328», які лічыць тэрміны пакараньняў празьмерна жорсткімі і несувымернымі злачынствам, а колькасьць зьняволеных завялікай. Маці асуджаных паводле «наркатычнага» артыкулу ладзілі ў тым ліку галадоўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG