Міністэрства абароны выказала спачуваньне родным жанчыны, якая загінула падчас салюту ў Менску.
Паводле інфармацыі, разьмешчанай ведамствам, у выніку надзвычайнага здарэньня адна жанчына загінула, яшчэ 3 чалавекі пацярпелі.
У афіцыйным паведамленьні сьцьвярджаецца, што зарады гэтай партыі ўжо раней прымяняліся для салютаў.
Падчас салюту з нагоды сьвяткаваньня Дня незалежнасьці ў Менску 3 ліпеня адбылося надзвычайнае здарэньне. Па словах відавочцаў, адзін са снарадаў разарваўся занадта нізка, аскепкі трапілі ў людзей. Жанчыне, кажуць відавочцы, перарэзала артэрыю. За салютам яна назірала разам са сваёй сям’ёй.