Прагулка з алімпійскім чэмпіёнам на Эўрапейскія гульні. ЖЫВЫ ВІДЭАЭФІР

Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з цэнтру Менску, дзе на стадыёне «Дынама» адкрываюцца Другія Эўрапейскія гульні.

У жывы эфір мы запрасілі трохразовага алімпійскага чэмпіёна па веславаньні Ўладзімера Парфяновіча, які падзеліцца сваімі ўражаньнямі.

Распытаем таксама беларускіх заўзятараў, валянтэраў і замежных турыстаў.

Пачатак жывога эфіру а 19 гадзіне.

​
XS
SM
MD
LG