Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі кожны восьмы квіток на Эўрапейскія гульні купіў іншаземец


Belarus - Minsk before Eurogames, june 2019

Прэс-сакратар дырэкцыі ІІ Эўрапейскіх гульняў Аляксей Багдановіч паведаміў БелТА, як прадаваліся квіткі на падзеі гульняў па стане на раніцу 18 чэрвеня — за тры дні да пачатку гульняў.

Лічбы такія:

  • было прададзена больш за 160 тысяч квіткоў;
  • плянавалася прадаць 250 тысяч квіткоў;
  • з гэтага вынікае, што прададзена 64% квіткоў;
  • больш за 20 тысяч квіткоў прадалі за мяжу;
  • вынікае, іншаземцам дасталося 12,5% ад прададзеных квіткоў.

Багданкевіч мяркуе, што іншаземцы маглі купіць і ўдвая большую долю квіткоў, бо статыстыка вялася па тым, колькі людзей пазначылі птушкай адпаведны пункт пры куплі квітка.

А па стане на 19 чэрвеня — за два дні да гульняў — зь «бязьвізам для Эўрагульняў» у Беларусь прыехалі 870 заўзятараў і каля 1500 акрэдытаваных удзельнікаў гульняў.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку II Эўрапейскіх гульняў Беларусь патраціла 540 мільёнаў рублёў (каля 265 мільёнаў даляраў). Першапачаткова Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 мільёнаў даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG