Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх крамах выявілі расейскія сыркі і марозіва з кішэчнай палачкай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раённы аддзел дзяржнагляду ў гандлёвых аб’ектах Ліды і Наваградку выявіў прадукты з кішэчнай палачкай — глязураваныя сыркі і марозіва эскімо з заменьнікам малочнага тлушчу расейскай вытворчасьці, паведаміла БелТА галоўная інспэктарка аддзелу Ірына Квочкіна.

Па выніках выпрабаваньняў у акрэдытаванай лябараторыі ў прадуктах выяўленыя бактэрыі групы кішэчных палачак. Па выніках праверак выдадзеныя прадпісаньні аб забароне продажу партый небясьпечных сыркоў і марозіва. Акрамя таго, прадукцыю забаронена ўвозіць на тэрыторыю Беларусі.

«Пры правільнай і добрасумленнай вытворчасьці тварожныя сыркі ці марозіва вырабляюцца з натуральнага тварагу і малака. Тэрмін захоўвання сыркоў у належных умовах — да 15 сутак, марозіва — 6 месяцаў. Калі на ўпакоўцы пазначана, што тэрміны захоўваньня большыя, можна меркаваць, што ў склад уваходзяць кансэрванты ды іншыя кампанэнты, якія падаўжаюць тэрмін прыдатнасьці. Таму варта ўважліва чытаць і аналізаваць інфармацыю пра складнікі прадуктаў», — сказала Ірына Квочкіна.

Між Беларусьсю і Расеяй ужо доўга працягваюцца спрэчкі наконт экспарту беларускай прадукцыі, якія называюць «малочнымі» і «мяснымі» войнамі.

Расея часта выказвае прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай і мясной прадукцыі і рэгулярна ўводзіць абмежаваньні на пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі зь беларускіх прадпрыемстваў. Беларускі бок называе прэтэнзіі расейскага (якія тычацца ня толькі якасьці прадукцыі, але і незаконнага рээкспарту) неабгрунтаванымі. Прычыны «малочных войнаў» нярэдка называлі палітычнымі).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG