У сталіцы Расеі пасьля акцыі 12 чэрвеня адпусьцілі большасьць удзельнікаў маршу ў падтрымку журналіста «Медузы» Івана Галунова, піша прэс-служба Галоўнага ўпраўленьня МУС Масквы. Усяго ў Маскве затрымалі 549 чалавек, піша «ОВД-Инфо».
На раніцу 13 чэрвеня ў паліцыі заставалася чацьвёра затрыманых.
- У Маскве ў Дзень Расеі абвясьцілі марш у падтрымку карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова, затрыманага некалькі дзён таму пасьля таго, як у яго, нібыта, знайшлі дома наркотыкі.
- Пасьля масавай кампаніі ў яго падтрымку абвінавачваньні на адрас Галунова былі зьнятыя, ён быў вызвалены.
- Кіраўніцтва «Медузы» пасьля вызваленьня Галунова заявіла, што не заклікае выходзіць на марш, які ўлады Масквы не ўзгаднілі.
- Многія людзі, якія выступілі ў падтрымку журналіста, аднак, заявілі пра намер прыйсьці на акцыю.