Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі больш за 200 удзельнікаў маршу ў падтрымку Галунова. Фота і відэа

абноўлена

У Маскве праходзіць няўзгодненая з уладамі акцыя ў падтрымку Івана Галунова і супраць сфабрыкаваных крымінальных справаў. Паліцыя затрымала больш за 200 чалавек падчас шэсьця, у тым ліку журналістаў.​ У шэрагу выпадкаў паліцыя ўжывае сілу. Аднаго з затрыманых ўдарылі галавой аб слуп, паведамляецца аб ужываньні дубінак.

Галоўнае

  • У Маскве ў Дзень Расеі абвешчаны марш у падтрымку карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова, затрыманага некалькі дзён таму пасьля таго, як у яго, нібыта, знайшлі дома наркотыкі.
  • Пасьля масавай кампаніі ў яго падтрымку абвінавачваньні на адрас Галунова былі зьнятыя, ён быў вызвалены.
  • Кіраўніцтва «Медузы» пасьля вызваленьня Галунова заявіла, што не заклікае выходзіць на марш, які ўлады Масквы не ўзгаднілі.
  • Многія людзі, якія выступілі ў падтрымку журналіста, аднак, заявілі пра намер прыйсьці на акцыю.​

Нашы калегі з расейскай Свабоды і Настоящего времени вядуць жывыя трансьляцыі з акцыі.

У Маскве затрыманыя больш за 200 чалавек, паліцыя ўжывае сілу. Аднаго з затрыманых ударылі галавой аб слуп, паведамляецца аб выкарыстаньні дубінак. У аўтазакі саджалі тых, хто прыйшоў з плякатамі, і тых, хто спрабуе здымаць тое, што адбываецца — у тым ліку і журналістаў з пасьведчаньнямі.

Сярод затрыманых — галоўны рэдактар "мбХ мэдыя" Вераніка Куцыла. Таксама паведамляецца, што на шэсьці былі затрыманыя карэспандэнты «Медузы» Ільля Жыгулёў і Андрэй Перцаў. Іх ужо адпусьцілі. Па дадзеных BBC, затрыманыя журналісты Reuters і «Дажджу». «Медиазона» піша, што сярод затрыманых — прадусар нямецкага Der Spiegel Аляксандр Чарнышоў. Карэспандэнт Радыё Свабода перадае, што ў аўтазак трапіў і фатограф францускага часопісу Le Temps Эмануэль Грынспэн.

Паводле дадзеных «ОВД-Инфо», затрымалі карэспандэнта «Новай газэты» Мікіту Гірына, карэспандэнта «мбХ мэдыя» Міхаіла Шавялёва і журналіста «Коммерсанта» Рамана Дарафеева. Пра сваё затрыманьне паведамляе былы «вязень Балотнай» Аляксей Гаскараў. Таксама затрыманы заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны.

Затрыманьні 12 чэрвеня прайшлі і ў іншых расейскіх гарадах. Ва Ўладзівастоку з прычыны пікету ў падтрымку Галунова затрымалі каардынатарку штабу Навальнага Кацярыну Астапенку. Жанчыну пратрымалі ў паліцыі дзьве з паловай гадзіны, а затым адпусьцілі без пратаколу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG