Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выданьне «Медуза»​ дазволіла перадрукоўваць тэксты арыштаванага расейскага журналіста


Іван Галуноў у судзе

Выданьне «Медуза»​ дазволіла і заклікала перадрукоўваць тэксты расьсьледаваньняў журналіста Івана Галунова, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Цяпер тэксты Галунова, апублікаваныя «Медузай», маюць ліцэнзію Creative Commons. Яна не распаўсюджваецца на фота, зробленыя не Галуновым. Інфаграфіку, зробленую не Галуновым, перадрукоўваць можна.

Cуд Масквы 8 чэрвеня адправіў пад хатні арышт да 7 жніўня журналіста «Медузы» Івана Галунова, затрыманага 6 чэрвеня. Суд таксама забараніў Галунову карыстацца сродкамі сувязі і мець зносіны з іншымі фігурантамі справы.

Журналісту выставілі абвінавачаньне ў замаху на збыт наркотыкаў у буйным памеры. Кіраўнік Міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў апублікаваў тэкст пастановы аб прыцягненьні Галунова ў якасьці абвінавачанага. У пастанове гаворыцца, што Галуноў купіў два скруткі з 3,56 г мэфэдрону і тры скрутка з 5,42 г какаіну. Паводле вэрсіі паліцыі, какаін журналіст захоўваў дома, а мэфэдрон насіў з сабой у заплечніку, каб потым прадаць. З гэтымі скруткамі, сьцьвярджаюць паліцыянты, яго і затрымалі днём 6 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG