Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры вядучыя бізнэс-газэты Расеі выйшлі з аднолькавай першай паласой: «Я / Мы Иван Голунов»


У панядзелак, 10 чэрвеня, тры вядучыя дзелавыя газэты Расеі, «Ведомости», «Коммерсантъ» і РБК выйшлі з аднолькавым першымі старонкамі ў падтрымку журналіста-расьсьледніка часопіса «Медуза» Івана Галунова. На іх напісана «Я/Мы Иван Голунов».

Гэты лёзунг — аналёгія францускага Je suis Charlie («Я Чарльз»), які людзі ў сьвеце выкарыстоўвалі ў якасьці сымбаля забойства ў 2015 годзе 12 супрацоўнікаў рэдакцыі сатырычнага выданьня Charlie Hebdo.

Іван Галуноў — аўтар рэзанансных тэкстаў пра закупкі ўраду Масквы, пахавальны і сьмецьцевы бізнэс. Дзякуючы ягонаму расьсьледаваньню сталі вядомыя пляны гарадзкой ратушы Масквы пачалі экспартаваць сьмецьце ў рэгіёны Расеі; яго публікацыі дазволілі скасаваць тэндэры на дзяржаўныя закупкі на мільярды расейскіх рублёў.

6 чэрвеня ў Маскве Галуноў быў арыштаваны праз абвінавачваньне ў «спробе збыць вялікую колькасьць наркотыкаў». Артыкул Крымінальнага кодэксу Расеі прадугледжвае за гэта ў выпадку прызнаньня вінаватым ад 10 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

8 чэрвеня, на фоне пратэстаў журналістаў ды іншых актыўных грамадзян, суд у сталіцы Расеі Масква выбраў для журналіста інтэрнэт-часопіса «Медуза» Івана Галунова ў якасьці меры засьцярогі хатні арышт да 7 жніўня. Суд таксама забараніў журналісту выкарыстоўваць камунікацыі і мець зносіны з іншымі ўдзельнікамі.

Пракурор зьвярнуўся ў суд з просьбай узяць Галунова на два месяцы арышту.

Пуцін прайграе затрыманаму журналісту «Медузы» ў колькасьці пошукавых запытаў у рунэце.

На слуханьні Галуноў яшчэ раз заявіў, што ў яго ніколі не было наркотыкаў. Паводле журналіста, ён даведаўся, што ягоная справа тычыцца наркотыкаў, толькі пасьля арышту.

Журналіст лічыць, што яго перасьледуюць за журналісцкія расьсьледаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG