Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здаваць ЦТ па беларускай мове будуць у тры разы менш абітурыентаў, чым па расейскай. ІНФАГРАФІКА


Архіўнае фота

На цэнтралізаванае тэставаньне ў Беларусі запісаліся 76 888 абітурыентаў, піша БелТА. Гэта на 5,5 тысячы меней, чым летась.

Сёлета абітурыенты маглі запісацца на тэсты і па беларускай, і расейскай мовах. Раней можна было выбраць толькі адну зь дзяржаўных моваў і здаваць толькі тры тэсты, цяпер можна здаць чатыры тэсты, зь якіх пры падачы дакумэнтаў адзін будзе лішнім.

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў пакуль не публікаваў дакладных лічбаў.

Першы тэст, беларускую мову, абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня. Апошні асноўны дзень тэстаў — 1 ліпеня, калі будуць здаваць усясьветную гісторыю. Для здачы тэстаў таксама ёсьць рэзэрвовыя дні — 6, 8 і 10 ліпеня. Сэртыфікаты маюць пачаць выдаваць ад 10 ліпеня, прымаць дакумэнты ў ВНУ будуць ад 12 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG