Па словах дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа дзейсны кіраўнік Вэнэсуэлы Нікалас Мадура гатовы быў вылецець у з Каракаса ў Гавану на фоне пратэстаў 30 красавіка, але яго адгаварыла Расея. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію CNN.
«Мы назіралі на працягу ўсяго дня, ніхто ўжо доўгі час не бачыў Мадура. Яго самалёт ужо стаяў на ўзьлётнай паласе, ён быў гатовы паляцець гэтай раніцай, наколькі нам вядома. Расейцы загадалі яму застацца. Ён збіраўся ў Гавану», — заявіў Пампэя у гутарцы з вядучым CNN Вольфам Бліцэрам.
Пазьней у Нікаляс Мадура зьвярнуўся з пасланьнем да народу Вэнэсуэлы, якое трансьлявалася ў ягоным акаўнце ў твітары. Ён заявіў, што масавыя пратэсты, якія ўспыхнулі з новай сілай 30 красавіка ў Вэнэсуэле былі спробай дзяржаўнага перавароту, які ўдалося спыніць.
Ён павіншаваў ваеннае камандаваньне Вэнэсуэлы «з адвагай у абраньні міру».
30 красавіка ў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе, у раёне авіябазы «Ла Карлота», паліцыя ўжыла слезацечны газ супраць прыхільнікаў Гуайдо.
Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Вэнэсуэлы, ляяльныя Мадура, заехалі ў натоўп маніфэстантаў ў Каракасе на браняваных аўтамабілях, ёсьць пацярпелыя.
Вострая фаза супрацьстаяньня праходзіць у Вэнэсуэле ад студзеня, калі Гуайдо абвінаваціў Мадура ва ўзурпацыі ўлады і прыняў прысягу як часовы прэзыдэнт. Рычагі кіраваньня краінай і сілавымі структурамі застаюцца ў руках Мадура, якога падтрымліваюць Куба, Расея, Кітай і Турэччына. ЗША, большасьць краін Лацінскай Амэрыкі і ЭЗ падтрымліваюць Гуайдо.