Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Смаленскім палігоне закаталі ў зямлю 10 тон трускаўкі зь Беларусі


Зьнішчэньне беларускіх харчоў у Арэнбускай вобласьці ў 2015 годзе.

У Смаленскай вобласьці ўтылізаваныя садавіна, ягады і гародніна, якія прыбылі з Беларусі, але вырабленыя, як мяркуецца, у «санкцыйных краінах», паведаміла ў суботу расейскае выданьне «Ридовка.ру».

На смаленскім палігоне, паводле зьвестак упраўленьня Рассельгаснагляду, было зьнішчана 105 тон расьліннай прадукцыі: 94,05 тоны яблыкаў, 10,422 тоны трускаўкі, 0,786 тоны груш, 0,186 тоны таматаў і 0,103 тоны зялёнай цыбулі.

Трускаўкі, яблыкі, грушы, таматы і зеляніну спачатку здрабнілі, а затым закаталі ў зямлю, піша «Ридовка. ру».​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG