Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечніка Статкевіча аштрафавалі на 1275 рублёў за заклік на малітву


Сяргей Спарыш, архіўнае фота

Суд Ленінскага раёну Менску абвясьціў вырак актывісту партыі «Народная грамада» Сяргею Спарышу: штраф у 50 базавых велічыняў або 1275 рублёў за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП РБ), паведаміў на Facebook анархіст Вячаслаў Касінераў.

Сяргей Спарыш быў адным з тых, хто заклікаў маліцца ў абарону Курапатаў ля рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя прайшла 15 красавіка. На падыходзе да будынку адміністрацыі тады таксама затрымалі Яўгена Афнагеля, Вячаслава і Марыну Касінеравых, Сяргея Тарасенку і Алеся Абрамовіча, але іх адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Спарыша тады затрымалі і не адпусьцілі, ён правёў два дні да суду ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд над ім зь невядомай прычыны прайшоў у час абедзенага перапынку.

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійную дзейнасьць, да якой адносяцца малітоўныя сходы. Закон жа «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іх тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG