Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі расказаў замежным амбасадарам пра сытуацыю вакол Курапатаў


Знос крыжоў у Курапатах, 4 красавіка

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка запрасіў да сябе кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў краін Эўразьвязу, акрэдытываных у Менску. Падчас сустрэчы ён расказаў дыпляматам пра сытуацыю ў Курапатах.

Адзін з удзельнікаў размовы сказаў Свабодзе:

«Калі казаць пра сутнасьць выступу намесьніка міністра, то ён быў у тым жа рэчышчы, якое акрэсьліў спадар Варанецкі».

Валер Варанецкі, старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў, а раней намесьнік міністра замежных спраў, напісаў у “Фэйсбуку” пра падзеі ў Курапатах, што ягонай першай рэакцыяй на знос крыжоў было «зьбянтэжанасьць, боль і трывога».

«Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, рабіць па-людзку? Па-хрысьціянску? Не абражаючы пачуцьцяў і годнасьці адзін аднаго? Чаму за ўсе гэтыя гады мы не знайшлі час для шырокага грамадзкага абмеркаваньня таго, якім бы мы хацелі бачыць гэтае сакральнае для нас, хто жыве, месца агульнай памяці, болю і пакаяньня? А цяпер сьпяшаемся... Навошта? І што ў выніку атрымаем?»

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG