Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату выказаўся пра знос крыжоў у Курапатах


Намесьнік кіраўніка сынадальнага Аддзелу па ўзаемаадносінах Расейскай праваслаўнай царквы з грамадзтвам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ пракамэнтаваў Інтэрфаксу знос крыжоў у Курапатах.

«Крыж не павінен станавіцца нагодай для рэалізацыі палітычных амбіцый тых ці іншых грамадзкіх груп, — заявіў ён. — Крыжы на месцы масавага пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій — гэта не палітычная інсталяцыя, а духоўная памяць пра людзей, якія прынялі сьмерць ад багаборніцкага рэжыму».

Ён заклікаў да ўзаемапаважлівага дыялёгу пра лёс крыжоў, вынікі якога павінны быць прынятыя царквой і беларускім грамадзтвам, безадносна да палітычных перакананьняў.

Паводле Вахтанга Кіпшыдзэ, РПЦ сьведчыць пра тое, што «паклонны крыж — гэта ня толькі рэлігійны сымбаль, але і выраз прынятых у грамадзтве гуманітарных каштоўнасьцяў».

Гэтага правіла РПЦ прытрымліваецца і адносна іншых рэлігійных сымбаляў, якія ўкаранёныя ў жыцьці таго ці іншага народу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG