Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніну Багінскую з другой спробы асудзілі за «перашкоды будаўнікам» у Курапатах. Яна трымала галадоўку зь пятніцы

абноўлена

Ніна Багінская ў Курапатах, 5 красавіка

Суд Менскага раёну накіраваў на дапрацоўку пратакол на актывістку Ніну Багінскую — яе вызвалілі. Як стала вядома на судзе, у ізалятары часовага ўтрыманьня Багінская абвясьціла галадоўку і трымае яе з затрыманьня 5 красавіка.

Абноўлена, 17:50: Пратакол дапрацавалі, Ніну Багінскую пакаралі штрафам на 1275 рублёў.

Працэс пачаўся па абедзе 8 красавіка ў судзе Менскага раёну. 72-гадовую актывістку абвінавачвалі у тым, што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу. Гэта вызначалі як «дробнае хуліганства» (арт.17.1 КаАП РБ). Таксама Багінскую вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ). Пратакол вярнулі ў РУУС «для выпраўленьня недахопаў».

Ніна Багінская адмовілася падняцца, калі зьявіўся судзьдзя.

«Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд», — заявіла яна.

Судзьдзя дазволіў Багінскай удзельнічаць у працэсе седзячы. Яна адмовілася даваць паказаньні.

«Не лічу гэты суд справядлівым, — дадала Багінская. — Я Канстытуцыі не парушаю».

Яна адвярнулася ад судзьдзі, сказаўшы, што ня хоча слухаць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG