Будаўнікі ў Курапатах прыпынілі працы, не дарабіўшы 200 мэтраў агароджы

Будаўніцтва агароджы ў Курапатах, 5 красавіка
Будаўніцтва агароджы ў Курапатах, 5 красавіка

​Зранку 7 красавіка працаўнікі арганізацыі «Заслаўебудіндустрыя», якія ўсталёўваюць агароджу вакол Курапатаў, на аб'екце не працуюць. Вакол Курапатаў ня бачна і будаўнічай тэхнікі.

Напярэдадні, у суботу, будаўнікі завершылі мантаж агароджы вакол Курапацкага лесу з боку кальцавой дарогі і з боку «Экспабелу», днём раней была узьведзеная агароджа з боку рэстарацыі «Поедем-поедім».

Нязробленымі засталіся каля 200 мэтраў агароджы ад Заслаўскай аўтадарогі. У гэтым месцы выкапаныя ямы пад слупкі і нацягнутая будаўнічая вяроўка, але слупы і сетка не ўсталяваныя. Адмыслоўцы не выключаюць, што працы не ўдалося завершыць ужо ў суботу з-за складанага рэльефу ў гэтым месцы.

Між тым «людзі ў цывільным» працягваюць дзяжурыць вакол Курапатаў. Аб 11-й гадзіне там дзяжурыла да 10 супрацоўнікаў. Таксама з раніцы ў нядзелю ў Курапаты пайшлі актывісты. Людзі аглядаюць мясьціны, наведваюць узвышша, названае «Галгофай», ускладаюць кветкі і зьнічы да крыжоў.

​
XS
SM
MD
LG