Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дэмакраты будуць рыхтаваць новую Канстытуцыю


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Арганізацыйнае паседжаньне грамадзкай канстытуцыйнай камісіі адбылося ўвечары 21 сакавіка ў Менску. Працаваць над новым Асноўным законам Беларусі пагадзіліся каля трох дзясяткаў чалавек. Гэта дэпутаты 12 і 13 скліканьняў, судзьдзі першага складу Канстытуцыйнага суду, лідэры палітычных партыяў, экспэрты.

Паколькі новая Канстытуцыя будзе грунтавацца на базе Канстытуцыі 1994 году бязь зьменаў і дапаўненьняў, якія былі ўнесеныя на так званым рэфэрэндуме 1996 году, сябры камісіі вырашылі зьвярнуцца да Мечыслава Грыба, чый подпіс стаіць пад першай рэдакцыяй Асноўнага закону Рэспублікі Беларусі, з просьбай ачоліць канстытуцыйную камісію. У юрыдычных пытаньнях Грыбу будзе дапамагаць
Міхаіл Пастухоў – судзьдзя першага складу Канстытуцыйнага суду. У арганізацыйных – Анатоль Лябедзька, старшыня грамадзкай арганізацыі «Эўрапейскі дыялёг».

Валер Фадзееў, які быў намесьнікам старшыні Канстытуцыйнага суду першага складу і таксама ўвайшоў у канстытуцыйную камісію, сказаў Свабодзе:

«Мы прапануем грамадзтву сучасную і якасную Канстытуцыю, якая будзе працаваць у інтарэсах усяго грамадзтва, а не дзеля ўлады аднаго чалавека».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG