Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер расказаў, якая цана на транзыт расейскага газу задаволіць Беларусь


Ігар Петрышэнка, архіўнае фота
Ігар Петрышэнка, архіўнае фота

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка агучыў пазыцыю Беларусі наконт цэнаў на транзыт газу ў межах ЭАЭС ​у інтэрвію дзяржаўнай газэце «Звязда».​

Паводле Ігара Петрышэнкі, Беларусь чакае ад Расеі ўмовы «нацыянальнага рэжыму доступу» ад расейскіх натуральных манаполіяў — то бок доступ мусіць быць па цэнах «як для сябе», сказаў ён. «Адзіныя падыходы пры фармаваньні тарыфаў на транспартаваньне газу», дадаў Петрышэнка, «істотныя для нас» і мусяць быць зафіксаваныя беларускім і расейскім бокам у праектах дакумэнтаў.

Віцэ-прэм’ер лічыць, што стварэньне адзінага рынку нафты, нафтапрадуктаў і газу «здымуць усе пытаньні». Інакш «уся праца і затрачаныя на яе высілкі для паўнавартаснага функцыянаваньня ЭАЭС будуць марнымі».

Цана на транзыт газу для Беларусі стала прадметам спрэчкі паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным на сустрэчы лідэраў краін ЭАЭС летась у сьнежні. Лукашэнка прывёў прыклад — тарыф «Газпрома» на транспартаваньне прыроднага газу для Беларусі складае амаль 3 даляры за 1000 м³ на 100 км, а ўнутраны тарыф у Расеі — каля 1 даляра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG