Вэнэсуэла засталася без электрычнасьці

Людзі сядзяць у цёмным парку ў Каракасе, падчас адключэньня электрычнасьці. 7 сакавіка 2019
Людзі сядзяць у цёмным парку ў Каракасе, падчас адключэньня электрычнасьці. 7 сакавіка 2019

Сталіца краіны — Каракас — знаходзіцца амаль у поўнай цемры. Як і ў большай частцы краіны, электрычнасьць у горадзе зьнікла ўдзень 7 сакавіка.

Урад прэзыдэнта Нікаляса Мадура абвінаваціў апазыцыю ў сабатажы — паведамляюць сусьветныя навіновыя агенцыі. А лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо, які абвясьціў сябе кіраўніком краіны, у спробе перавароту.

Неасьветленыя вуліцы вэнэсуэльскага гораду Баркісімэта
Неасьветленыя вуліцы вэнэсуэльскага гораду Баркісімэта

Гуайдо заявіў, што катастрофа адбылася ў выніку «хаосу і абурэньня» і стала вынікам неэфэктыўнасьці кіраваньня Мадура. «Сьвятло вернецца, як толькі Мадура сыдзе з улады», — кажа Гуайдо.

​
XS
SM
MD
LG