Белы дом падоўжыў санкцыі супраць Вэнэсуэлы

Ілюстрацыйнае фота. Мітынг прыхільнікаў Хуана Гуайдо ў Каракасе, 4 сакавіка 2019 году
Ілюстрацыйнае фота. Мітынг прыхільнікаў Хуана Гуайдо ў Каракасе, 4 сакавіка 2019 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб працягу санкцый, уведзеных у 2015 годзе, у дачыненьні Вэнэсуэлы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце Белага дома.

У дакумэнце, у прыватнасьці, адзначаецца, што сытуацыя ў Вэнэсуэле не палепшылася і працягвае ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы ЗША.

Першыя абмежавальныя захады ў дачыненьні вэнэсуэльскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека, былі ўведзеныя адміністрацыяй прэзыдэнта Барака Абамы ў 2014 годзе. Затым санкцыі неаднаразова абнаўляліся.

У Вэнэсуэле працягваецца канстытуцыйны крызіс, выкліканы непрыманьнем апазыцыяй улады прэзыдэнта Нікаляса Мадура.

​
XS
SM
MD
LG