Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: Расейская армія дасягне вяршыні патэнцыялу ў 2028 годзе

Марк Эспэр
Марк Эспэр

Паводле ацэнак амэрыканскай арміі, вайсковы патэнцыял расейскай арміі дасягне максымуму ў 2028 годзе, а неўзабаве пасьля гэтага, прыблізна ў 2030 годзе, аналягічных вынікаў дасягнуць кітайскія вайскоўцы.

Гэта дае ЗША прыкладна дзесяць гадоў для падрыхтоўкі да гэтых пагрозаў, заявіў у інтэрвію міністар арміі ЗША Марк Эспэр.

Міністар Марк Эспэр сказаў, што армія скароціць, адмовіцца або перанясе на пазьнейшыя тэрміны каля 200 зброевых праграмаў і перанакіруе сродкі на інвэстыцыі ў патэнцыял, здольны перамагчы расейскія і кітайскія ўзброеныя сілы, якія цяпер мадэрнізуюцца, паведамляе Голас Амэрыкі.

«Мы арыентуемся на 2028 год і далей, таму што, паводле нашых разьлікаў, гэта будзе час, калі Расея дасягне піку», — сказаў ён. «Кітайцы будуць пасьля», прыблізна у 2030 годзе, дадаў ён.

Расея і Кітай займаюцца мадэрнізацыяй сваіх узброеных сілаў ужо некалькі гадоў, тым часам як ЗША былі занятыя барацьбой з інсургентамі на Блізкім Усходзе.

Паводле Эспэра, каб аплаціць выдаткі на вайну ў Іраку і ў Аўганістане, узброеныя сілы «заклалі сваю гатоўнасьць» да барацьбы супраць такіх краін, як Кітай і Расея. У выніку, армія мае патрэбу ў абнаўленьні абсталяваньня, якое эксплюатавалася 40 гадоў, сказаў Эспэр.

XS
SM
MD
LG