Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім саборы хор прасьпяваў пра ядзернае бамбаваньне ЗША. ВІДЭА


Ісаакіеўскі сабор у Санкт-Пецярбургу, у якім сьпявалі пра ядзерны ўдар па ЗША
Ісаакіеўскі сабор у Санкт-Пецярбургу, у якім сьпявалі пра ядзерны ўдар па ЗША

Канцэртны хор Санкт-Пецярбургу выканаў на канцэрце 23 лютага ў пецярбургскім Ісакіеўскім саборы песьню Андрэя Казлоўскага «На подводной лодочке, или О зарплате военнослужащих». Канцэрт быў прымеркаваны да Дня абаронцы Айчыны, песьня выконвалася пасьля асноўнай праграмы.

У тэксьце песьні Злучаныя Штаты і ў прыватнасьці Вашынгтон абвяшчаюцца «зямлёй непрыяцеля», якая павінна гарэць.

Расейскае дзяржаўнае ТВ 24 лютага пералічвала вайсковыя аб’екты ў ЗША, пазначаныя як цэлі патэнцыйнага ядзернага ўдару – сьцьвярджалася, што ракета, якая знаходзіцца ў распрацоўцы, даляціць да іх за 5 хвілінаў. Рэпартаж быў зьвязаны з заявай Уладзіміра Пуціна пра тое, што расейскае войска гатовае да крызісу, падобнага да Карыбскага крызісу 1962 году, «калі ЗША захоча такі».

Упершыню ў сучаснай Расеі падобныя заявы гучалі ў 2014 годзе з вуснаў таго ж Дзьмітрыя Кісялёва, які цяпер агучыў цэлі. Тады Кісялёў «нагадваў», што Расея адносіцца да дзяржаваў, якія могуць зрабіць з ЗША «радыяактыўны попел».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG