Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла разьлічваецца за беларускія харчы


У вэнэсуэльскай краме, архіўнае фота
У вэнэсуэльскай краме, архіўнае фота

Пра гэта Свабодзе 7 лютага сказаў начальнік упраўленьня замежнаэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Аляксей Багданаў.

«Мы не настолькі вялікая краіна, каб раздаваць харчы дарма. Так, вэнэсуэльскі бок разьлічваецца за ўзятыя на сябе абавязаньні. Беларускія прадукты карыстаюцца попытам у Вэнэсуэле. Там такой прадукцыі не хапае», — сказаў чыноўнік.

У 2018 годзе пастаўкі беларускіх прадуктаў у Вэнэсуэлу, паводле Багданава, узрасьлі ў 10 разоў супраць 2017 году. Але дакладнага кошту пастаўленых прадуктаў ён не назваў.

Раней той жа Багданаў казаў, што за 11 месяцаў мінулага году Беларусь экспартавала на вэнэсуэльскі рынак харчоў агульным коштам 1,7 мільёна даляраў.

Лукашэнка падарыў Вэнэсуэле 500 тонаў сухога малака

11 верасьня 2018 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне паставіць у Вэнэсуэлу 500 тонаў сухога неразьведзенага малака на бязвыплатнай аснове.

Гэтае рашэньне «накіравана на аказаньне падтрымкі стратэгічнаму партнэру Беларусі ў Лацінскай Амэрыцы ў складанай эканамічнай сытуацыі, а таксама на далейшую актывізацыю палітычнага і дзелавога супрацоўніцтва, умацаваньне даверу і дружалюбных адносін паміж дзьвюма краінамі і народамі», паведаміла прэс-служба прэзыдэнта Беларусі.

Малако меліся вырабіць Лепельскі малочна-кансэрвавы камбінат і ААТ «Беллакт» паводле вэнэсуэльскіх стандартаў, зь вітамінамі A і D.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG