Усяго толькі 4,1% вэнэсуэльцаў лічыць, што Нікаляс Мадура зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам іхнай краіны.
Падтрымка для лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Хуана Гуайдо, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам, паводле гэтага самага апытаньня дасягнула 84,5%.
Апытаньне было праведзенае 30 студзеня —1 лютага сацыялягічнай службай Meganálisis сярод 1030 рэспандэнтаў у 16 найбольшых па колькасьці насельніцтва штатах (усяго ў Вэнэсуэле 23 штаты) і 23 найбольшых гарадах.
Meganálisis, заснаваная ў 1978 годзе, падае сябе на сваім сайце як сацыялягічную службу з «найбольшым даверам і найвышэйшым адсоткам посьпеху ў сваіх прагнозах у Вэнэсуэле».