Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся сустрэцца — упершыню ў 2019 годзе


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка ў Магілёве, 12 кастрычніка 2018 году
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка ў Магілёве, 12 кастрычніка 2018 году

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін 31 студзеня пагаварылі па тэлефоне і дамовіліся неўзабаве правесьці асабістую сустрэчу, піша прэсавая служба Лукашэнкі.

Тэмай сустрэчы мае стаць «стан беларуска-расейскай супрацы, узаемадзеяньне ў розных сфэрах, у тым ліку разьвіцьці гандлёва-эканамічных стасункаў», а таксама рэалізацыя дамоваў, дасягнутых у канцы мінулага году.

У тэлефоннай размове Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі таксама, як зрабіць больш эфэктыўнай двухбаковую групу інтэграцыі Беларусі і Расеі.

На сайце Крамля аб размове Пуціна і Лукашэнкі толькі адзін сказ: «Абмяркоўваліся актуальныя пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковай супрацы, а таксама графік будучых асабістых кантактаў».

Летась Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ня менш за 9 разоў — і кожны раз абмяркоўвалі супрацу і разьвіцьцё гандлёва-эканамічных стасункаў. Ад каго зыходзіла ініцыятыва прызначанай цяпер сустрэчы, не паведамляецца.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG