Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура скандальнае выказваньне Шуневіча «асабістым меркаваньнем»


Ігар Шуневіч

Генэральная пракуратура адказала на зварот праваабарончага цэнтру «Вясна», прадстаўнікі якога патрабавалі прыцягнуць міністра Шуневіча да крымінальнай адказнасьці.

Гаворка ідзе пра інтэрвію Шуневіча, у якім ён назваў частку грамадзян Беларусі «дзіравымі». Некаторыя ўспрынялі гэтае выказваньне як адрасаванае ЛГБТК+ супольнасьці.

«У дадзеным артыкуле не выкарыстоўваюцца словы, фразы і словазлучэнні, ужыванне якіх дазволіла б сцвярджаць аб наяўнасці ў іх складу якога-небудзь правапарушэння або крымінальна пакаральнага дзеяння», — адзначае ў адказе начальніца аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабодаў грамадзянаў Марына Папова.

Праваабаронцы адзначалі, што ў беларускім грамадзтве і так дастаткова высокі ўзровень гамафобіі, што часам прыводзіць нават да зьдзяйсьненьня злачынстваў супраць жыцьця і здароўя грамадзянаў па матывах нянавісьці менавіта па прыкмеце іх сэксуальнай арыентацыі.

МУС і сэкс: што адбывалася апошнім часам

  • 17 траўня 2018 году, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
  • 20 траўня 2018 Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
  • 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
  • 7 чэрвеня 2018 Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС, хоць такой функцыі ў законе «Аб органах унутраных спраў» няма.
  • Улетку супрацоўнікі міліцыі неаднаразова ладзілі аблавы на закрытыя ЛГБТ- і сьвінг-вечарыны, удзельнікаў затрымлівалі.
  • У сьнежні 2018 году ў інтэрвію тэлеканалу АНТ Шуневіч назваў частку грамадзян Беларусі «дзіравымі». Некаторыя ўспрынялі гэтае выказваньне як адрасаванае ЛГБТК+ супольнасьці. Праваабарончы цэнтар «Вясна» назваў гэтае выказваньне гамафобным і патрабавала прыцягнуць Шуневіча да крымінальнай адказнасьці. Генпракуратура назвала выказваньне «асабістым меркаваньнем».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG