Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскаму патрыярху Кірылу далі званьне ганаровага прафэсара Расейскай акадэміі навук


Патрыярх Кірыл у Менску, 2018 год
Патрыярх Кірыл у Менску, 2018 год

Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы — патрыярх Кірыл уганараваны званьнем ганаровага прафэсара Расейскай акадэміі навук, паведаміў 18 студзеня «Інтэрфакс».

Паводле выданьня «Коммерсант», РАН плянавала зладзіць цырымонію наданьня званьня патрыярху Кірылу 22 студзеня, але адклала яе на нявызначаны тэрмін.

Прэс-сакратарка РАН Сьвятлана Папова заявіла, што патрыярх Кірыл — «вялікі папулярызатар навукі», бо часта ўдзельнічаў у тэлеперадачы «Очевидное — невероятное».

Кажучы пра прафэсарства патрыярха, Папова таксама спаслалася на словы фізыка Альбэрта Айнштайна: той нібыта казаў, што «тэорыя рэлятыўнасьці кажа пра геніяльнасьць Стваральніка, у гэтым сэнсе ніякіх супярэчаньняў няма». Расейскія СМІ не знайшлі пацьверджаньня таго, што гэта казаў Айнштайн, які неаднаразова пісаў, што ня верыць у пэрсаніфікаванага бога.

На пытаньне BBC Папова растлумачыла, што цытавала амэрыканскі тэлесэрыял «Геній». Яна дадала, што ўсе навукоўцы ня вераць у бога, у тым ліку ня верыў першы ганаровы прафэсар РАН Сяргей Капіца, які, паводле яе, называў сябе «праваслаўным атэістам».

Адначасова з патрыярхам Кірылам званьне ганаровай прафэсаркі РАН надалі старшыні расейскага Савету фэдэрацыі Валянціне Матвіенцы.

Патрыярх Кірыл ужо атрымаў у 2010 годзе званьне ганаровага прафэсара ядзернага ўнівэрсытэта МІФІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG