Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі патрыярх завёў «нефармальны інстаграм». А як прадстаўленыя ў сацсетках беларускія цэрквы?


Патрыярх Кірыл, архіўнае фота

Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл (Уладзімір Гундзяеў) завёў на Instagram старонку «Дзень патрыярха».

Там плянуецца, паводле прэс-службы РПЦ, разьмяшчаць «нечаканыя і нефармальныя моманты» ягонага служэньня. Пакуль там толькі адно афіцыйнае фота і адно відэа з афіцыйнага інтэрвію. Маскоўскі патрыярх ужо мае афіцыйную старонку «ЎКантакце», неафіцыйную на Facebook, таксама ёсьць некалькі дзясяткаў фэйкавых Twitter-акаўнтаў ад імя патрыярха.

Кіраўнік каталіцкай царквы папа Францішак даўно мае афіцыйныя Twitter і Instagram, прычым сярод здымкаў папы нярэдка бываюць нефармальныя, забаўныя.

А як беларускія сьвятары?

Кіраўнікі Беларускай праваслаўнай і Беларускай рымска-каталіцкай цэркваў не прысутнічаюць у сацыяльных сетках асабіста. Але царква і касьцёл маюць акаўнты ў розных сацсетках (каталіцкая царква дае на сайце спасылкі на сацсеткі, праваслаўная — не).

Касьцёл вядзе старонкі па-беларуску, Беларуская праваслаўная царква — па-расейску.

Большасьць беларусаў сябе лічаць праваслаўнымі: паводле зьвестак 2015 году, 58,9% назвалі сябе праваслаўнымі (але зь іх абсалютна ўпэўнена вераць у Бога толькі 22%, ёсьць шчырыя «праваслаўныя атэісты»), каталікамі — 12%. Але падпісантаў у каталіцкіх суполках значна больш, чым у праваслаўных.

Старонкі БПЦ: сайт, VK, Facebook, Twitter, Google Plus, «Аднаклясьнікі».

Асобна можна адзначыць актыўнасьць у сацсетках прэс-сакратара БПЦ Сяргея Лепіна ​(вядомага як блогера яшчэ ў часы Livejournal) і сьвятара Аляксандра Шрамко (таксама актыўнага яшчэ з часоў ЖЖ), а таксама нефармальны Youtube-канал сьвятара Аляксандра Кухты «Batushka ответит».

Error rendering VK.

Старонкі Касьцёла: сайт, VK, Facebook (і вялікая неафіцыйная суполка каталікоў), Twitter, Instagram, Youtube.

Беларускаму хрысьціянству ўсіх кірункаў прысьвечаны сайт Krynica.info. Сайты і старонкі ў сацсетках маюць таксама беларускія пратэстанты самых розных цэркваў (можна адзначыць пратэстанцкую Youtube-перадачу «Богословие на пальцах»), грэка-каталікі, Аўтакефальная праваслаўная царква, мусульмане, юдэі і іншыя вернікі.

Хрысьціянскія дэмакраты Беларусі больш за 10 гадоў спрабуюць зарэгістраваць палітычную партыю, але ім пастаянна адмаўляюць, а заснавальнікам пагражаюць.

Пратэстанты Менску: Хто яны, чым адрозьніваюцца і колькі іх

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG