Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адклаў на чатыры гады рэалізацыю Парыскага пратаколу аб клімаце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цяпер захады ў рэалізацыі Парыскага пагадненьня аб клімаце трэба прыняць толькі к 2022 году.

Аляксандар Лукашэнка 22 сьнежня падпісаў указ (PDF) аб зьмене дзьвюх лічбаў у ранейшым указе: два гады таму ён даручаў Савету міністраў прыняць меры ў рэалізацыі палажэньняў Парыскага пагадненьня да 1 сьнежня 2018 году, цяпер — да 2022-га.

Прычыны такіх зьменаў ва ўказе не тлумачацца. Указ быў падпісаны ўжо пасьля «дэдлайну» ранейшага ўказу — і праз чатыры месяцы пасьля значных перастановак у Савеце міністраў, якога тычылася даручэньне.

Парыскае пагадненьне, заключанае ў 2015 годзе амаль 200 краінамі, нацэлена на скарачэньне выкідаў, зь якімі зьвязваюць глябальнае пацяпленьне. Пратакол падпісала ў тым ліку Беларусь.

На саміце ААН пра зьмену клімату два тыдні таму беларускі міністар прыроды Андрэй Худык хваліў Лукашэнку: маўляў, краіна першай у рэгіёне і 30-й у сьвеце прыняла Парыскае паганеньне, «мы пасьлядоўна адданыя ўстойліваму разьвіцьцю, немагчымаму без вырашэньня праблемаў зьмены клімату». Пры гэтым Беларусь за 2018 год апусьцілася ў рэйтынгу экалягічнасьці на 6 пазыцыяў.

ЗША ў 2017 годзе выйшлі з пагадненьня, але паабяцалі к 2025 году скараціць выкіды на 26-28% у параўнаньні з узроўнем 2005 году. Паводле навукоўцаў, адмова ЗША выконваць умовы пагадненьня можа паскорыць наступствы глябальнай зьмены клімату.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG