Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўкі-2018. Якіх міністраў сёлета памяняў Лукашэнка. І дзе яны цяпер


Былы віцэ-прэм'ер, а цяпер пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка
Былы віцэ-прэм'ер, а цяпер пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка

Свабода прыгадала міністраў, якія цягам 2018 году вымушаныя былі зьмяніць працу. Усяго ў Беларусі 24 міністэрствы.

24 лістапада. Зь міністэрства — у Менгарвыканкам

  • Каго звольнілі: Анатоль Сівак — міністар транспарту і камунікацый.
  • Дзе цяпер працуе: Менскі гарвыканкам — старшыня.
  • Хто прыйшоў на зьмену: новы міністар не прызначаны.

Аляксандар Лукашэнка «перамясьціў» Сівака зь міністэрскага крэсла — у кіраўнікі сталічнага гарвыканкаму, адкуль звольніў Андрэя Шорца.

«Павінен сказаць — быў эфэктыўным памочнікам, інспэктарам па кадрах з усіх тых, якія працавалі пасьля і да яго. Гэта, напэўна, асноўны матыў і фактар», — пракамэнтаваў яго прызначэньне Лукашэнка.

31 жніўня. Міністар фінансаў «зьнікнуць не павінен»

  • Каго звольнілі: Уладзімер Амарын — міністар фінансаў.
  • Дзе цяпер працуе: невядома.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Максім Ермаловіч — першы намесьнік міністра фінансаў.

Экс-міністар Уладзімер Амарын заслужыў пахвалы ад Лукашэнкі, які заявіў, што такі спэцыяліст «зьнікнуць не павінен».

Уладзімер Амарын
Уладзімер Амарын

18 жніўня. Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва ўраду: «Ня можа быць ніякіх рознагалосьсяў»

Абвяшчаючы кадравыя перастаноўкі, Лукашэнка адзначыў, што ў парадку дня гэтыя пытаньні стаялі даўно.

«Ня можа быць ніякіх рознагалосьсяў і розначытаньняў у правядзеньні курсу разьвіцьця нашай краіны, — сказаў кіраўнік Беларусі. — А ў нас ва ўрадзе, ня буду называць прозьвішчы, было так: давайце мы вось курс гэты заявім, а потым будзем праводзіць іншы курс (у іншых жа краінах так робіцца). Так у мяне ніколі не было і ня будзе! Тое, што мы людзям абяцалі, а ўрад быў створаны менавіта пад гэты курс, той курс павінен і праводзіцца. І галоўнае ў нашай палітыцы — народ».

  • Каго звольнілі: Андрэй Кабякоў — прэм’ер-міністар.
  • Дзе цяпер працуе: «Белгазпрамбанк» — незалежны дырэктар.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Сяргей Румас — старшыня праўленьня Банку разьвіцьця.

Былы прэм'ер Кабякоў знайшоў працу ў «Белгазпрамбанку»
Былы прэм'ер Кабякоў знайшоў працу ў «Белгазпрамбанку»

  • Каго звольнілі: Васіль Мацюшэўскі — першы віцэ-прэм’ер.
  • Дзе цяпер працуе: банк «БелВЭБ» — старшыня назіральнай рады
  • Хто прыйшоў на зьмену: Аляксандар Турчын — кіраўнік апарату Саўміну.

  • Каго звольнілі: Уладзімер Сямашка — віцэ-прэм’ер.
  • Дзе цяпер працуе: амбасадар Беларусі ў Расеі.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Ігар Ляшэнка — кіраўнік «Белнафтахіму».
Былы першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі ўладакаўся пры банку «БелВЭБ»
Былы першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі ўладакаўся пры банку «БелВЭБ»

  • Каго звольнілі: Анатоль Калінін — віцэ-прэм’ер.
  • Дзе цяпер працуе: невядома.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Уладзімер Кухараў — намесьнік старшыні Камітэту дзяржкантролю.

  • Каго звольнілі: Васіль Жарко — віцэ-прэм’ер.
  • Дзе цяпер працуе: невядома.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Ігар Петрышэнка — амбасадар Беларусі ў Расеі.

Васіль Жарко страціў працу пасьля маштабнага карупцыйнага скандалу ў Міністэрстве ахове здароўя, за якое ён адказваў і раней узначальваў
Васіль Жарко страціў працу пасьля маштабнага карупцыйнага скандалу ў Міністэрстве ахове здароўя, за якое ён адказваў і раней узначальваў

  • Каго звольнілі: Анатоль Чорны — міністар архітэктуры і будаўніцтва.
  • Дзе цяпер працуе: невядома.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Дзьмітры Мікулёнак — дырэктар Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму.

  • Каго звольнілі: Віталь Воўк — міністар прамысловасьці.
  • Дзе цяпер працуе: памочнік прэзыдэнта Беларусі.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Павал Уцюпін — намесьнік міністра эканомікі.

  • Каго звольнілі: Сяргей Папкоў — міністар сувязі і інфарматызацыі.
  • Дзе цяпер працуе: невядома
  • Хто прыйшоў на зьмену: Канстанцін Шульган — намесьнік кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце.

  • Каго звольнілі: Уладзімер Зіноўскі — міністар эканомікі.
  • Дзе цяпер працуе: невядома.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Дзьмітры Круты — намесьнік міністра эканомікі.

2 траўня. Міністра энэргетыкі зьнялі за сямейны бізнэс

  • Каго звольнілі: Уладзімер Патупчык — міністар энэргетыкі.
  • Дзе цяпер працуе: невядома.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Віктар Каранкевіч — намесьнік міністра энэргетыкі.
  • За што звольнілі: «за стварэньне незаконнага сямейнага бізнэсу».

За сваю кар'еру Ўладзімер Патупчык узначальваў два міністэрствы, быў віцэ-прэм'ерам і і віцэ-сьпікерам Савету Рэспублікі
За сваю кар'еру Ўладзімер Патупчык узначальваў два міністэрствы, быў віцэ-прэм'ерам і і віцэ-сьпікерам Савету Рэспублікі

15 лютага. Міністры спорту і лясной гаспадаркі кепска змагаліся з карупцыяй

  • Каго звольнілі: Міхаіл Амельяновіч — міністар лясной гаспадаркі.
  • Дзе цяпер працуе: «Амкадор» — намесьнік генэральнага дырэктара.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Віталь Дрожжа — гендырэктар нацпарку «Браслаўскія азёры».

За кепскую барацьбу з карупцыяй Лукашэнка адкамандзіраваў міністра спорту Шамко ў МНС
За кепскую барацьбу з карупцыяй Лукашэнка адкамандзіраваў міністра спорту Шамко ў МНС

  • Каго звольнілі: Аляксандар Шамко — міністар спорту і турызму.
  • Дзе цяпер працуе: адкамандзіраваны ў Міністэрства надзвычайных сытуацый.
  • Хто прыйшоў на зьмену: Сяргей Кавальчук — супрацоўнік Службы бясьпекі Лукашэнкі.
  • За што звольнілі: за «непрыняцьце дзейсных захадаў у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэньнямі ў падведамных арганізацыях».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG