Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў міністра энэргетыкі (4 месяцы не было) і міністра фінансаў. Што пра іх вядома

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых міністраў
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых міністраў

Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў. Нарэшце зьявіўся міністар энэргетыкі, пасада якога была вакантная 4 месяцы. Таксама ўхваленая кандыдатура міністра фінансаў.

Віктар Каранкевіч
Віктар Каранкевіч

Як паведамляе прэзыдэнцкая прэсавая служба, Міністэрства энэргетыкі ўзначаліў Віктар Каранкевіч. Яму 42 гады, родам з Кіраўску Магілёўскай вобласьці. Ён і дагэтуль працаваў у ведамстве, апошняя пасада — першы намесьнік міністра. Каранкевіч не публічная асоба, нейкіх заяваў зь яго боку не гучала.

Ягоны папярэднік Уладзімер Патупчык сёлета ў траўні быў выпраўлены ў адстаўку пасьля таго, як Камітэт дзяржбясьпекі абвінаваціў чыноўніка ў лабіяваньні «сямейнага бізнэсу» — прыкрываў пастаўкі будаўнічых матэрыялаў па завышаных коштах.

Максім Ермаловіч
Максім Ермаловіч

​Міністрам фінансаў прызначаны Максім Ермаловіч. Яму 41 год, нарадзіўся ў Лепелі на Віцебшчыне. Раней у гэтым жа ведамстве працаваў першым намесьнікам міністра. Экс-міністар Уладзімер Амарын, адрозна ад Уладзімера Патупчыка, заслужыў пахвалы ад Лукашэнкі, які заявіў, што такі спэцыяліст «зьнікнуць не павінен».

На пачатку кар’еры Ермаловіч займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі, апошнія паўтара дзясятка гадоў — у Міністэрстве фінансаў, дзе пачынаў кансультантам упраўленьня аналізу і плянаваньня даходаў бюджэту. Даволі часта зьяўляўся перад журналістамі, асабліва падчас пэрманэнтных фінансавых крызісаў.

Ермаловіч — адзін зь нямногіх міністраў, хто вядзе акаўнты ў сацыяльных сетках.

Паводле БелаПАН, прэм’ер-міністар Сяргей Румас адзначыў, што перад Ермаловічам паставілі наступныя задачы:

  • праца над праектам бюджэту на 2019 год;
  • дапрацоўкай падатковага кодэксу;
  • пытаньні зьнешняга доўгу і сацыяльных абавязкаў дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG