Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нечарговае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў аб кандыдатуры прэм’ера не плянуецца


Сяргей Румас, прэм'ер-міністар Беларусі

Нечарговае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, на якім дэпутаты павінны альбо даць згоду на прызначэньне кіраўніком беларускага ўраду Сяргея Румаса, альбо адмовіць у такім жаданьні Аляксандру Лукашэнку, не прадугледжваецца.

Пра гэта 28 жніўня карэспандэнту Свабоды сказалі адразу некалькі дэпутатаў. Учора пасьля працы ў сваіх акругах яны вярнуліся ў Менск.

Адмову склікаць нечарговае паседжаньне суразмоўцы Свабоды абгрунтавалі дзьвюма прычынамі.

Па-першае, працэдура правядзеньня нечарговай сэсіі ў такіх выпадках дакладна не прапісаная, па-другое, 2 кастрычніка пачынаецца чарговая сэсія.

18 жніўня Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага прэм’ер-міністра і шэраг ключавых міністраў, практычна цалкам абнавіўшы верхавіну ўраду.

Прэм’ера Румаса прызначылі, не спытаўшы згоды дэпутатаў. Гэта законна?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG