Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спыненая справа за поўху гарадавому: «Гэта ня помнік і не гістарычная каштоўнасьць»


Помнік гарадавому ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Помнік гарадавому ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Спыненая адміністрацыйная справа супраць падлетка Арсенія, які 16 лістапада даў поўху скульптуры гарадавога каля будынку МУС у Менску, а потым выбачаўся за гэта на відэа.

Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на адміністрацыю Заводзкага раёну Менску. Камісія прызнала, што ў дзеяньнях асобы, на якую склалі пратакол, адсутнічае склад правапарушэньня.​

Пры гэтым падлетак не нанёс скульптуры ніякага пашкоджаньня. Спыніць справу пастанавілі на паседжаньні камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Заводзкага раёну Менску, на якім 29 лістапада разглядаўся адміністрацыйны пратакол на Арсенія.

Чытач парталу Дзьмітрый, які прысутнічаў на паседжаньні камісіі, таксама распавёў, што на камісіі вывучаўся адказ зь Менгарвыканкаму пра статус гарадавога. Прагучала, што гарадавы — гэта скульптурная кампазыцыя, а ня помнік культуры ці культурна-гістарычная каштоўнасьць.

Відэа, на якім падлетак Арсені выбачаецца за тое, што даў поўху гарадавому, зьявілася на Ютуб-канале Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 17 лістапада і спарадзіла шмат крытычных камэнтароў у інтэрнэце і мэдыях. Праваабаронцы адзначылі парушэньні закону пры завядзеньні адміністрацыйнай справы на падлетка Арсенія і разьмяшчэньні відэа зь ягонымі выбачэньнямі ў інтэрнэце.

28 лістапада стала вядома, што пайшоў у адстаўку прэсавы сакратар МУС Георгі Яўчар, зь імем якога крыніцы зьвязваюць зьяўленьне скандальнага відэа пра выбачэньні за поўху гарадавому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG