Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля відэа МУС беларусы пачалі прасіць прабачэньня ў помнікаў. ФОТА


Міністар унутраных спраў ігар Шуневіч і помнік гарадавому ў Менску, архіўнае фота
Міністар унутраных спраў ігар Шуневіч і помнік гарадавому ў Менску, архіўнае фота

Пасьля відэароліку Міністэрства ўнутраных спраў, дзе хлопец просіць прабачэньня ў помніка гарадавому ў Менску за ўдар па ім, беларусы пачалі зьмяшчаць у сацсетках пасты з прабачэньнямі перад беларускімі помнікамі.


15 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала на афіцыйным Youtube-канале ролік «Извинился перед „Городовым“», на якім хлопец просіць прабачэньня ў менскай гарадзкой скульптуры.

Міліцыянт Генадзь Кашалюк затрымаў падлетка, калі пабачыў, як той «у скачку нанёс адзін удар» помніку. На хлопца склалі пратакол паводле арт. 17.1 КаАП («хуліганства»).

«Я шчыра раскайваюся, што нанёс шкоду гэтаму помніку, супрацоўнікам міліцыі, бо ў гэтага помніка свая гісторыя, і я мог неяк сваім учынкам яе забрудзіць, — кажа хлопец, названы Арсеніем. — Я гэтага не хацеў і шчыра прашу прабачэньня перад усімі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG