Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Засуджаны ўладамі кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Фядыніч пакінуў пасаду


Зінаіда Міхнюк, архіўнае фота
Зінаіда Міхнюк, архіўнае фота

Генадзя Фядыніча на пасадзе старшыні незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) замяніла Зінаіда Міхнюк​. Адпаведнае рашэньне прынялі 22 лістапада на пашыраным пасяджэньні рады РЭП.

Яно стала вымушаным, паколькі судовая пастанова забараняе Фядынічу займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

9 лістапада гэтая Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне суду Савецкага раёну сталіцы, які вынес вырак лідэрам незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку ў выглядзе чатырох гадоў «хатняй хіміі».

Сёньня актывісты РЭП пастанавілі, што спадарыня Міхнюк будзе выконваць абавязкі старшыні прафсаюзу да 2020 году, калі адбудзецца чарговы зьезд незалежнага прафсаюзу.

Хто такая Зінаіда Міхнюк?

Яна кіравала рэгіянальнай прафсаюзнай суполкай РЭП Берасьцейскай вобласьці, адначасова зьяўлялася намесьніцай Генадзя Фядыніча.

Зінаіда Міхнюк неаднаразова ладзіла прафсаюзныя акцыі ў рэгіёне, скіраваныя на падтрымку правоў працоўных і годныя заробкі. Прайшла праз судовыя штрафы рознага памеру, «зьняцьцё зь цягніка» на беларускай мяжы ды іншыя пакараньні з боку ўладаў.

Яна кажа: «Калі б у краіне была такая ж салідарнасьць, як у незалежных прафсаюзах, то можна было б горы зьвярнуць. Калі б людзі не былі застрашаныя кантрактамі і ўступалі ў незалежныя прафсаюзы, якія рэальна абараняюць правы грамадзян, то пачуцьцё салідарнасьці магло б зьявіцца значна раней. Проста трэба перастаць баяцца».

Фядыніч: «У мяне не было іншага выйсьця»

Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч

​Цяпер ужо экс-старшыня РЭП сказаў Свабодзе, што ў яго не было іншага выйсьця, як пакінуць пасаду: «Калі б я заставаўся кіраўніком, то ўлады маглі б ужыць санкцыі да ўсяго прафсаюзу РЭП. Такой магчымасьці мы ім не дамо».

Зінаіду Міхнюк ён назваў «сапраўдным байцом», якая зарэкамэндавала сябе станоўчым чынам шматгадовай плённай працай у рэгіянальнай суполцы РЭП.

«Справа РЭП». Што важна ведаць

  • Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году. Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка 2017 году. Паводле сьледзтва, на літоўскі рахунак Фядыніча і Комліка ў 2011 годзе паступіла больш за 140 тысяч эўра, якія не праходзілі ў фінансавых справаздачах.
  • Прафсаюзных актывістаў абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на 23 тысячы рублёў.
  • У межах справы сьледчыя апыталі больш за 800 актывістаў прафсаюзу РЭП па ўсёй краіне.
  • 24 жніўня лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка асудзілі на 4 гады «хатняй хіміі».
  • Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванай».
  • Праваабаронцы, якія сачылі за судовым працэсам, адзначалі, што многія доказы здабытыя ў межах «таямнічых працэдураў».
  • З заявамі пра неабходнасьць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць беларускія праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі. Так, на думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders, перасьлед прафсаюзных лідэраў зьвязаны выключна зь іхнай мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека.
  • З патрабаваньнем адмяніць пакараньне лідэрам РЭП зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў.

Што такое прафсаюз РЭП і чаму яго перасьледуюць

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG