Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За махінацыі на «Дажынках» і хабар цукрам чыноўнік з Жабінкі атрымаў 5 гадоў турмы


Жабінкаўскі раённы суд, архіўнае фота
Жабінкаўскі раённы суд, архіўнае фота

Суд Жабінкаўскага раёну паведаміў 16 лістапада аб прысудзе былому намесьніку старшыні тамтэйшага райвыканкаму — 5 гадоў зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму, канфіскацыя маёмасьці, пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады на яшчэ 5 гадоў.

Паводле абвінавачваньня, мужчына, названы С., неаднаразова загадваў кіраўніку фэрмэрскай гаспадаркі даваць яму бясплатна бураковага цукру (налічылі 104 мяшкі), прымушаў кіраўнікоў прадпрыемстваў вяртаць яму палову прэміі рэспубліканскага сельскагаспадарчага конкурсу (два пагадзіліся, вярнулі 250 рублёў з 551 кожны).

Ён жа загадаў завысіць кошт паслугаў па харчаваньні дэлегацый на абласных «Дажынках-2016», што былі ў Драгічыне, і забраў розьніцу нейкімі «матэрыяльнымі каштоўнасьцямі».

Прысуд яшчэ не набыў сілы і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG