Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт затрымаў старшыню Пухавіцкага райвыканкаму. Заведзеная крымінальная справа


Ілюстрацыйнае фота

Старшыня Пухавіцкага райвыканкаму, а таксама шэраг іншых асобаў, якіх Сьледчы камітэт не называе, падазраюцца ў карупцыйных злачынствах.

Галоўнае ўпраўленьне расьсьледаваньня злачынстваў у сфэры арганізаванай злачыннасьці і карупцыі цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту завяло крымінальную справу ў дачыненьні старшыні Пухавіцкага райвыканкаму Сяргея Ленкаўца, паведамляе Telegram-канал Сьледчага камітэту.

Крымінальная справа заведзеная на матэрыялах Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў.

Падазраваных затрымалі і зьмясьцілі пад варту. Сьледчыя высьвятляюць абставіны супрацьпраўнай дзейнасьці.

Гэта ўжо другое затрыманьне чыноўнікаў за тыдзень. У ноч на 22 кастрычніка таксама быў затрыманы кіраўнік жодзінскага гарвыканкаму Юры Шары. Меркаванай прычынай магло стаць злоўжываньне службовым становішчам. Чыноўнік нібыта мог выкарыстоўваць ва ўласных патрэбах працу людзей, аформленых у якасьці супрацоўнікаў гарадзкой ЖКГ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG