Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве напалі на валянтэраў скасаванай канфэрэнцыі ЛГБТ+


У Маскве невядомы напаў на валянтэраў, якія ўдзельнічалі ў рыхтаваньни сямейнай ЛГБТ+ канфэрэнцыі. Гэта адбылося напярэдадні ўвечары, пасьля таго, як саму падзею скасавалі з прычыны шматлікіх пагрозаў на адрас арганізатараў і ўдзельнікаў.

Калі валянтэры зьбіралі абсталяваньне, невядомы распыліў ім у твар газ з балёнчыку, пасьля чаго ўцёк, перадае «МБХ-Медыя». Пацярпелых павезьлі ў лякарню з апёкамі вачэй.

Канфэрэнцыя аб праблемах сем’яў і зьвязаў, якія ня ўпісваюцца ў расейскую палітыку, мела прайсьці на маскоўскай пляцоўцы Гётэ-Інстытуту з 9 па 11 лістапада. Яе скасавалі пасьля паведамленьняў з пагрозамі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Арганізатарам таксама пагражаў праз тэлефон пецярбурскі анты-ЛГБТ-актывіст Цімур Булатаў, паведамляў расейскі партал «ОВД-Инфо».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG